Панядзелак. Дзень, калі згодна з абяцаннямі Аляксандра Лукашэнкі мусілі прыняць рашэнне ў сувязі з палётам шведаў над Беларуссю. У тым ліку кадравыя. Але прынамсі на гэты момант прозвішчаў пакараных службоўцаў не прагучала. Таму ўсё больш трывожна гучаць галасы бацькоў журналіста Антона Сурапіна. Яны ўсцяж не могуць зразумець, у чым вінаваты і за што зняволены іхны сын. belsat.eu