А зараз вяртаемся да падзеяў у Беларусі і да праблемаў, якія старанна замоўчваюцца на мясцовым узроўні. Апошні прыклад -- справа грузчыка Уладзіміра Трызунова, які паказаў неахайнасць працаўнікоў чацвёртага Магілёўскага хлебнага заводу. А менавіта -- выклаў у сеціва здымкі з разлітым па цэху маргарынам, які працаўнікі старанна згрэблі з падлогі, замясілі ў цеста і выпеклі хлеб для жыхароў свайго гораду. Трызуноў у выніку пазбавіўся працы, але не жадання адстойваць свае правы. belsat.eu