А іншы экс-кандыдат, Мікола Статкевіч, асуджаны ў той жа справе, -- няспынна зазнае ціск за кратамі. Камісія магілёўскай турмы № 4 адмовілася змякчыць яму рэжым утрымання. І адначасова паабяцала не прапаноўваць болей палітвязню напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта Статкевіч паведаміў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч. belsat.eu