І хоць не ў панядзелак, як абяцаў, а ў аўторак... але кадравыя рашэнні Аляксандр Лукашэнка прыняў. У сувязі з усё ж такі прызнаным палётам шведаў над Беларуссю пагоны паляцелі з кіраўніка Памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і Дзмітрыя Пахмелкіна -- камандуючага авіяцыяй і СПА краіны. Сваіх пасадаў яны пазбавіліся за няпоўнае запэўніванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Атрымала па шапках за шведскі дэсант і самае высокае начальства Мінабароны. belsat.eu