Некалькі тыдняў таму грузчык магілёўскага хлебазаводу № 4 Уладзімір Трызуноў сфатаграфаваў, а потым апублікаваў у інтэрнэце фота таго, як захоўваецца на прадпрыемстве маргарын, з якога пякуць слодыч. Работнік паведаміў, што маргарынавая катастрофа цягнулася некалькі тыдняў і была выкліканая глупствам кіраўніцтва, якое закупіла процьму маргарыну для печыва, але не змагло захаваць яго ў спёку. belsat.eu