Тым часам у справе так званых чорных спісаў апазіцыі па-ранейшаму няма вінаватых. Міністэрствы ўнутраных справаў і юстыцыі ацэньваюць свае дзеянні як... законныя. Праваабаронца Алег Гулак у сваю чаргу перакананы: ягонае права на выезд было парушанае. Аднак суд Цэнтральнага раёну сталіцы не задаволіў скаргі праваабаронцы і такім чынам стаў на бок чыноўнікаў. belsat.eu