Колькасць бадзяжных жывёлаў і стаўленне да іх -- адзін з паказчыкаў цывілізаванасці грамадства. У мінулым годзе ў "Фауну горада" трапіла 7700 сабак і катоў, за палову гэтага года -- 2600. Падлічыць дакладную колькасць бадзяжных жывёлаў на вуліцах Мінска амаль што немагчыма. Як яны страцілі дом? Як адлоўліваюць бадзяжных катоў і сабак і што чакае іх пасля? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца валанцёры, калі ствараюць прытулкі для бадзяжных жывёлаў, лечаць і кормяць іх, шукаюць новых гаспадароў? Кантакты валанцёраў і інфармацыю аб тым, якая дапамога патрэбная іх гадаванцам, можна знайсці тут: forum.superkot.com egida.by