Хлопцы сядзяць, а ў Памежным камітэце ўжо новае кіраўніцтва. Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні камітэту палкоўніка Аляксандра Боечку. Ягоным намеснікам стаў Аляксей Загародні. Пры гэтым віну за інцыдэнт са шведскім самалётам кіраўнік краіны ўсклаў перш за ўсё менавіта на памежнікаў. За іхную бяздзейнасць.