Да кастрычніка золатавалютныя актывы Беларусі панізяцца -- папярэджвае афіцыйны Менск свайго галоўнага крэдытора -- Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭс. І просіць чарговы транш дапамогі. На што ідуць грошы з рэзерваў? Ці не на перадвыбарчае павышэнне прыбыткаў насельніцтва? Хоць Саўмін і не павысіў з 1 жніўня тарыфнае стаўкі першага разраду, павысіць, магчыма, у верасні. Пенсіянераў жа чакае рост прыбыткаў за два этапы.