Да канца лета яшчэ месяц, а статыстыка выпадкаў на вадзе ўжо палохае. З пачатку года падчас купання загінулі амаль тры сотні чалавек. Дзеці ды дарослыя. Большасць з апошніх -- праз алкаголь. Як кажуць, п'янаму і мора па калена. Тым больш мажлівасці ўплываць на такіх "плывуноў" у ратаўнікоў моцна абмежаваныя.