Па выніках першага паўгоддзя вытворчасць працы расла значна марудней, чым сярэдні заробак. Аднак Аляксандр Лукашэнка паабяцаў чарговае павышэнне -- гэтым разам для бюджэтнікаў і вайскоўцаў, ужо з 1 верасня. У такой сітуацыі ўраду застаецца адно: браць грошы ў золатавалютных рэзервах, якія і без таго змяншаюцца. Сітуацыю ўскладняе верагоднасць зніжэння беларускага экспарту -- пра гэта ўжо кажуць у Нацбанку. Якім жа коштам прафінансуецца перадвыбарчая шчодрасць?