3752 млн руб. або без малага 450 долараў. Паводле Нацбанку, такой велічыні дасягнуў сярэдні заробак у краіне ў чэрвені. Пры гэтым у справаздачы галоўнай фінансавай інстытуцыі Беларусі падкрэсліваецца, што яшчэ летась у снежні гэтая лічба складала 314 долараў, а значыць, за першае паўгоддзе сярэдні заробак у валютным эквіваленце вырас на 32 %. А што думаюць пра гэта не сярэднестатыстычныя, а рэальныя жыхары Беларусі?