Для некаторых патэнцыйных кандыдатаў выбарчая кампанія ў беларускі парламент ужо скончылася. Адмовіўся ад удзелу ў выбарчай гонцы Сяргей Скрабец, які збіраўся балатавацца ў Лідзе. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога склікання і былы палітвязень здымае сваю кандыдатуру ў звязку з ціскам, які ягоныя сваякі і чальцы каманды зазналі з боку КДБ.