Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывісткі Femen і адкрыццё стадыёну "Алімпійскі"

Актывісткі "Femen" -- супраць чэмпіянату "Еўра-2012" ва Украіне Яны перашкодзілі з помпаю адкрыць стадыён "Алімпійскі", дзе плануецца правесці фінальны матч чэмпіянату "Еўра-2012". На адкрыццё кіеўскага стадыёну (паводле медыяў, на яго рамонт пайшло 600 млн еўраў) сабралася каля 60 тысячаў чалавек. У цырымоніі ўдзельнічаў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. На адкрыцці выступалі каля дзвюх тысячаў артыстаў, у тым ліку калумбійская поп-зорка Шакіра. Урачыстасці, аднак, перапыніла група актывістак "Femen", дзяўчаты выбеглі топлес на пустое поле, працаўнікі службы бяспекі не змаглі перахапіць іх. Фемінісцкая група лічыць, што чэмпіянат будзе стымуляваць секс-турызм ва Украіне. Стадыён мусіў быць гатовы ў чэрвені, але рамонт зацягнуўся ажно да кастрычніка. Гэта выклікала заклапочанасць з боку УЕФА, у красавіку 2010 г. арганізацыя пагражала забраць ва Украіны права на правядзенне чэмпіянату. Першы матч, Украіна--Германія, пройдзе 11 лістапада. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]