Сёння ж Цэнтрвыбаркам краіны заявіў, што ўчастак для галасавання пры беларускай амбасадзе ў Швецыі створаны не будзе. І ў працяг выбарчай тэмы. Сваё стаўленне да выбараў выказаў і кіраўнік краіны. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, апазіцыя выбары прайграе, а міжнародныя назіральнікі -- усяго толькі «наглядчыкі». Праўда, ад фармулёўкі для новага парламенту Лукашэнка ўстрымаўся. Якім ён будзе? belsat.eu