belsat.eu „Цяпер такімі тэхналогіямі валодаюць толькі ЗША ды Ізраіль -- самалётны ўзлёт, аўтаматычны рух па маршруце, выканане палётнага задання і вяртанне. Усё з выкарыстаннем спадарожнікавай навігацыі", - гаворыць вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін. Паводле Алесіна, вытворчасць беспілотнікаў разлічаная перадусім на пакупінікоў у Лацінскай Амерыцы ды на арабскія краіны. Паводле ж афіцыйнай версіі вытворцаў беларускага беспілотніка, яго патэнцыяльнымі заказчыкамі павінны стаць міністэрствы абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.