На дэсерт на вашай сатэлітнай талерцы -- шакалад з Каларада! Праз парадныя дзверы шакаладнай крамы шэсць разоў запар зайшоў і выйшаў... чорны мядзведзь. Кожны раз жывёліна абірала новы ласунак, а з'ядала на вуліцы -- не на месцы злачынства. Відэа з камераў назірання -- у нашым матэрыяле без каментара. belsat.eu