Чалавецтва заўсёды імкнулася да найноўшых тэхналогіяў, больш хуткіх і якасных тэмпаў. Аднак усё, як вядома, мае свой кошт. За зручнасць перасоўвання жыхарам буйных гарадоў часта даводзіцца плаціць чаканнем у аўтамабільных корках і дыхаць забруджаным паветрам. А таму не дзіва, што наўздагон, да прыкладу, раварным Нідэрландам, двухколавы транспарт заваёўвае ўсё большую папулярнасць і ў іншых краінах. belsat.eu