Пікет для збору подпісаў непадалёк станцыі метро «Уручча» для актывіста руху «За свабоду» скончыўся накладаннем швоў і... разбітаю галавою. Тры нецвярозыя маладзёны пачалі чапляцца да Аляксандра Марчанкі. Прычынаю ж драматычнай развязкі сталася... напісаная па-беларуску біяграфія патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Мілінкевіча. А дакладней той факт, што ягоныя продкі змагаліся супраць рускага царызму. belsat.eu