Глыбокі насычаны вакал, пераплецены з хуткімі панк-рытмамі. Новая кружэлка "Вольнасць альбо смерць" -- вынік супольнай працы польскага гурта «RUTA», украінскага -- „ГуляйГород", і адной з найбольш яркіх зорак нашага фольку -- Насты Някрасавай. Сярод беларускіх песень - „Садома", „Батрацкая доля" і „Дробна драбніца", што дагэтуль спяваюць у нашых вёсках. belsat.eu