Толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі магчымы дыялог Бруселю і Менску. Чарговы раз пра гэта нагадаў новапрызначаны амбасадар Літвы ў нашай краіне Лінас Лінкявічус. Але выглядае, што афіцыйны Менск да такіх парадаў прыслухоўвацца не збіраецца. Пацверджанне гэтаму -- утрыманне ў СІЗА КДБ журналіста Антона Сурапіна, якое доўжыцца ўжо месяц. belsat.eu