240 сем'яў без доўгачаканага ўласнага даху над галавою. Чальцы жыллёва-будаўнічага кааператыву нумар 272 гораду Гомля ўжо паўгода не могуць дабіцца ад мясцовых уладаў, каб скончылі будаваць іхныя кватэры. Безвынікова прайшоўшы каля двух соцень інстанцыяў, людзі ў адчаі запісалі відэазварот да кіраўніка краіны.