Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Асуджаныя за забойства

Турма «Шрасіг» -- адзіная ў герцагстве Люксембург. Для краіны з насельніцтвам паўмільёна чалавек, як тут сцвярджаюць, адной турмы цалкам дастаткова. Тым больш, што па мясцовых законах за дробныя злачынствы тут свабоды не пазбаўляюць. І таму... ВІНЦЭНТ ТАЙС, ДЫРЭКТАР ТУРМЫ: «...У гэтай турме вельмі вялікі адсотак цяжкіх злачынцаў, напрыклад, забойцаў. На гэты момант мы маем дзевяць чалавек, асуджаных на пажыццёвае зняволенне». Астатнія за здзейсненыя імі цяжкія злачынствы атрымалі хто 20, хто 25, а хто і 30 гадоў турмы. Сярод іх -- Ягор, які атрымаў «трыццатку». Згодна з прысудам, ягоны тэрмін... ЯГОР, АСУДЖАНЫ ЗА ЗАБОЙСТВА: «...Заканчваецца ў 2028 годзе. А да паловы тэрміну мне засталося 2,5 гады. Вядома, спадзяюся. Заўсёды спадзяешся на лепшае». Спадзяецца Ягор на ўмоўна датэрміновае вызваленне, якое яму можа дараваць сваім рашэннем генеральны пракурор краіны. Але гэтае вызваленне трэба заслужыць. У першую чаргу пакаяннем. А таксама бездакорнымі паводзінамі ды актыўным удзелам у грамадскім жыцці турмы і спорце. Здзекаў ці нейкага «адмысловага стаўлення» з боку наглядчыкаў да забойцаў у «Шрасігу» не існуе. РОЛЯНД ДЫДРЫХ, ШЭФ НАГЛЯДЧЫКАЎ: «Наглядчык турмы, у першую чаргу, мае мэтаю сваёй працы падтрымаць вязняў, дапамагчы ім падчас усяго тэрміну іх зняволення». А дапамагаць трэба усім вязням, мяркуюць у гэтай турме. Нават тым, хто ўчыніў самае жудаснае. «Камерная атмасфера», дарэчы, тут таксама аднолькавая для ўсіх. Забойцы ды іншыя асобы, якія атрымалі ў якасці прысуду за <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]