Тым часам творцы з суседняй Польшчы ў палатно ператварылі лясную прастору. Тут можна пабачыць прыклады моднага і, бадай, найбольш экалагічнага кірунку ў мастацтве -- лэнд-арту. Ён азначае адкрытую прыродную прастору для ўвасаблення ідэяў ды амаль поўную свабоду дзеянняў. Амаль -- бо матэрыялы мусяць быць не шкодныя для прыроды. Аматараў лэнд-арту захапляе тое, што творы з часам пачынаюць жыць сваім жыццём. belsat.eu