У траўні 1943-га вязні наваградскага гета прыдумалі план выратавання: выкапаць пад сцяною з колючым дротам стометровы тунэль, які меўся вывесці на бліжэйшае пшанічнае поле. У тунэль нават удалося правесці электрычнасць і зрабіць вентыляцыю. Зямлю вывозілі на вазочку і хавалі на гарышчы.