Найбольш населеная краіна свету -- Кітай -- з мільярдам і амаль чатырмастамі мільёнамі жыхароў адначасова не ўваходзіць нават у сотню дзяржаваў паводле колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва. А таму не здзіўляйцеся, калі, наведаўшы Паднябесную, вы ўбачыце, да прыкладу, на адным матацыкле адразу васьмярых пасажыраў! Прапаноўваю спадарству на імгненне перанесціся разам на дарогі правінцыі Ху-Нань.