Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэзідэнт Польшчы галасуе на парламенцкіх выбарах

У Польшчы на выбарах двойчы шукалі бомбу Сёння, 9 кастрычніка, палякі галасуюць на парламенцкіх выбарах. Галоўныя прэтэндэнты на перамогу -- партыя "Грамадзянская платформа" на чале з цяперашнім прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам (яна кіруе Польшчаю апошнія чатыры гады) і кансерватыўная "Закон і справядлівасць" з лідарам Ярославам Качыньскім. Чакаецца, што ніводная партыя не зможа кіраваць сама. Туск, хутчэй за ўсё, звернецца да сённяшніх партнёраў з кааліцыі -- Польскай народнай партыі. Не выключана, што супраца паўстане і з новаю арганізацыяй -- рух падтрымання Паліката, які выступае за правы геяў, аборты і легалізацыю лёгкіх наркотыкаў. Калі пераможа партыя цяперашняга прэм'ера, Польшчу чакаюць асцярожныя рэформы ды далейшы курс на збліжэнне з Еўразвязам. "Закон і справядлівасць" абяцае сур'ёзнае ўмяшальніцтва ў эканоміку, у тым ліку, вышэйшыя падаткі для багатых і згортванне прыватызацыі, якую распачала "Грамадзянскай платформа" пасля прыходу да ўлады ў 2007 г. Права голасу ў Польшчы маюць больш за 30 млн чалавек. Яны мусяць абраць 460 дэпутатаў Сейму, ніжняй палаты парламенту, і 100 -- Сенату (верхняй палатай). Галасаванне пачалося а 7-й гадзіне раніцы і скончыцца а 21:00, калі назавуць лічбы першага экзіт-полу. У горадзе Гожаў (Gorzów) выбарчы ўчастак мусілі зачыніць на некалькі гадзінаў, бо ананім паведаміў паліцыі праз тэлефон пра нібыта закладзеную бомбу. Сілавікі сапраўды знайшлі падазроны пакет, але бясшкодны. Гэткі ж інцыдэнт адбыўся і ў Варшаве, з тою толькі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]