Літоўскі прэм'ер абяцае КДБ Беларусі дапамогу ў справе плюшавага дэсанту. Пра магчымасці супрацы Андрус Кубілюс заявіў у інтэрв'ю "?ini? radijas". У сваю чаргу старшыня Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы Арвідас Анушаўскас спецслужбам Беларусі не верыць. Для "Еўрарадыё" ён паведаміў, што Вільнюс распачне супрацу з Менскам толькі пры ўмове, што не ўбачыць у справе палітычных матываў.