„Беларусь зацікаўленая ў Расеі ў першую чаргу ў эканамічнай сферы. У звязку з гэтым беларуска-расейскія спрэчкі вельмі часта набываюць гаспадарчы характар. Гэта газ, нафта, мытныя плацяжы, - гаворыць Юрый Чавусаў. - Расейскія ж інтарэсы ў Беларусі толькі ў малой ступені маюць эканамічнае абгрунтаванне. Гэтак ужо цяпер фактам сталася тое, што транзітны патэнцыял Беларусі перастаў адыгрываць для Масквы такую вялікую ролю як калісці".