Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кошт рубля, як кошт здароўя

Ужо на гэтым тыдні кошты на імпартныя лекі, а таксама айчынныя медыкаменты з імпартнай сыравіны могуць вырасці прынамсі на траціну. Нацбанк забараніў набываць валюту на асноўнай валютнай сесіі «для аплаты лекавых сродкаў, вырабаў медычнага прызначэння». Такую інфармацыю распаўсюдзіў сёння шэраг медыяў са спасылкаю на ліст намесніка старшыні Нацбанку Тараса Надольнага. А гэта азначае, што адгэтуль імпарцёрам давядзецца купляць валюту для набыцця лекаў за мяжою не паводле афіцыйнага, а рынкавага курсу, вышэйшага на 35 адсоткаў. Міжтым у панядзелак агульнае падзенне «зайчыка» на сённяшняй дадатковай сесіі склала каля 2 адсоткаў. У дачыненні еўра беларуская валюта саступіла чарговыя 200 рублёў. І цяпер курс складае 11 010 руб. за 1 еўра. Выраслі і іншыя замежныя валюты. Выняткам стаўся долар ЗША. Але і тут аніякай інтрыгі: сёння па ім гандлявання папросту не праводзілі. Валеры Руселік, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]