Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пераменаў не будзе

Легалізацыя марыхуаны, накладанне падатку на даходы Касцёлу. Падавалася б, у кансерватыўнай Польшчы такія лозунгі -- палітычнае самагубства, аднак сярод іншага менавіта яны прынеслі трэцяе месца з больш як 12 % галасоў «Руху Палікота». ЯНУШ ПАЛІКАТ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК, ЛІДАР РУХУ: «Мы даказалі, што без дэкларацыяў, без білбордаў, з малою лічбаю плакатаў у Польшчы можна займацца палітыкаю». На другім месцы з 24 % галасоў апынулася апазіцыйная кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць». ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ, ПАРТЫЯ «ПРАВА І СПРАВЯДЛІВАСЦЬ»: «Значная частка грамадзкасці, яшчэ не ведаем, якая, але вялікая, прызнала, што так, як сёння ёсць у Польшчы, -- добра. Мы захоўваем нашае перакананне, што ў Польшчы патрэбныя грунтоўныя змены». Першы ж вынік атрымала партыя «Грамадзянская платформа». Дарэчы, перамога сталася своеасаблівым рэкордам -- упершыню за 20 гадоў адна і тая ж партыя атрымлівае другі запар шанец сфармаваць свой урад, што азначае для Дональда Туска чарговы тэрмін у крэсле прэм'ера. ДОНАЛЬД ТУСК, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР ПОЛЬШЧЫ: «Гэта яшчэ большы выклік, за гэтыя чатыры гады мы мусім працаваць удвая мацней, мы мусім дзеяць удвая хутчэй. У першую чаргу таму, што палякі маюць права на штораз вышэйшы ўзровень жыцця і штораз вышэйшы ўзровень палітыкі». Вышэйшага ўзроўню жыцця, перакананы Дональд Туск, заслугоўваюць і беларусы. Учора ён чарговы раз падкрэсліў: калі афіцыйны Менск зменіць палітыку -- Беларусь можа атрымаць сур'ёзнае падтрыманне з боку Захаду. ДОНАЛЬД ТУСК, ПРЭМ'ЕР <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]