Беларускі парламент -- пачатак палітычнае кар'еры ці яе завяршэнне? Сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дагэтуль былі асобы пераважна пенсійнага ўзросту, праўладныя -- па сутнасці, без рэфарматарскай амбіцыі -- прынамсі на паверхні. Сёлета з лаяльных да ўлады партыяў у парламент вылучаюцца і асобы маладзейшыя, ды ўпершыню -- двое прадстаўнікоў КДБ.