Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі таксама паўдзельнічае ў правяранні схемы збыту беларускіх растваральнікаў. Пра гэта паведамілі расейскія медыі са спасылкаю на ананімныя крыніцы. Цікава, што гэтая інфармацыя з'явілася адразу пасля візіту міністра замежных справаў Расеі ў Менск. Дык пра што не дамовіліся саюзнікі?