Кіраўнік краіны вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады міністра замежных справаў. Дасведчанага ў справах ведамства дыпламата замяніў былы палкоўнік спецслужбаў і часткова дыпламат Уладзімір Макей. Апошні яшчэ ўчора кіраваў Адміністрацыяй прэзідэнта ды цешыўся бязмежным даверам Аляксандра Лукашэнкі. Затое для Захаду быў персонаю нон-грата. Якія ж задачы павінен вырашыць не ўязны ў Еўропу галоўны дыпламат?