Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аўта па-над часам

Аўтааматары з усёй Еўропы з'ехаліся на адмысловае шоу ў сталіцы Чэхіі, каб пахваліцца сваімі жалезнымі канямі. Не бракавала і гледачоў, якія прыйшлі палюбавацца на цяпер ужо рарытэтныя сродкі транспарту, а некалі машыну-мару -- «трабант». Апошняя адзінка сышла з канвеера ў 1991 г. -- і адправілася адразу ў музей. Але верныя гэтаму аўту кіроўцы кропку ў яго гісторыі ставіць адмаўляюцца. «Трабанты», выраб якіх распачаўся ў 1957 г., адразу зрабіліся сімвалам ГДР. Недарагое і простае аўта неўзабаве палюбілі і жыхары іншых краінаў. ТОМАШ ЧЭРВЭНКА, ЧЭХІЯ: «Гэта быў адзіны даступны аўтамабіль для мяне. Я набыў яго ў 80-я, адрамантаваў і захаваў». Нягледзячы на тое, што вытворчасць гэтай мадэлі спынілі 30 гадоў таму, аўтааматары і цяпер знаходзяць для іх запчасткі. Некаторыя ж спрабуюць удасканаліць тэхнічныя параметры «трабанта», не змяняючы пры гэтым істотна яго вонкавага выгляду. Цягам года ў розных гарадах Чэхіі ладзяцца гонкі на ператвораных у спартовыя машыны «трабантах». Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]