Многія расейцы ганарацца сваімі „алкагольнымі традцыямі", ды і сама Расея нязменна асацыюецца не толькі з рускай лазняю, але і з рускай гарэлкаю. Гэтыя традцыі толькі „падаграваюць" праблему алкагалізму. Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, сярэднестатыстычны жыхар Расеі ва ўзросце ад 15 гадоў спажывае ў год амаль 16 літраў чыстага этанолу. Больш -- толькі ў Венгрыі, Чэхіі ды Малдове, дзе традыцыйна перавагу аддаюць піву і віну.