"Ці зменіцца палітыка МЗС? Яна не можа змяняцца, калі ўвесь час кіраўнік дзяржавы гаворыць, што палітыка слушная і нязменная, -- гаворыць палітычны аналітык Раман Якаўлеўскі. -- Паўплываць на нармалізацыю стасункаў з Захадам прыход новага міністра не можа -- хаця б таму, што ён застаецца ў спісе персонаў нон-грата".