У разгары рыхтаванне да пачатку навучальнага года. Сабраць дзіця ў школу -- гэта перадусім вялікі фінансавы клопат. Сёлета Белкаапсаюз вырашыў аблегчыць гэты цяжар для бацькоў у вёсках і прапанаваў наступную схему -- тавары для школьнікаў у абмен на здадзеную сельгаспрадукцыю. Ці раўназначны гэткі бартар?