Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Канец ільготнай эпохі

Ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва жытла адмяняецца. Паводле прэс-рэлізу, распаўсюджанага сёння «Беларусбанкам», дзяржава спыняе дапамогу грамадзянам на будаўніцтва або рэканструкцыю жыллёвых памяшканняў, якія належыць увесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе і пазней. Падставаю для гэткага рашэння, прынятага яшчэ напрыканцы верасня Саветам Міністраў, сталася нібыта перавышэнне сумы выдадзеных грамадзянам ільготных крэдытаў сёлета. Апошнімі ў вагон праграмы сацыяльнага падтрымання трапляюць тыя шчасліўцы, хто мае атрымаць кватэру «пад ключ» да канца снежня. Усім астатнім давядзецца чакаць, пакуль чыноўнікі вызначацца з аб'ёмам ільготнага крэдытавання на наступны год. ВІТАЛЬ ГРЫНКЕВІЧ, ПРЭС-СЛУЖБА «БЕЛАРУСБАНКУ»: «Калі дом здаецца, напрыклад, у снежні 2011 года, то крэдытаванне будзе. Пакуль будуць удакладняцца аб'ёмы. Калі яны будуць ужо акрэсленыя, то тады ўжо нейкае рашэнне будзе прымацца». Міжтым гэткая паўза ў выдачы крэдытаў ударыць найперш па кішэні грамадзянаў, якія маюць заключаныя крэдытныя дамовы, але ў выніку не атрымаюць ад банку ні рубля. За гэты час будучае жытло істотна падаражэе, улічваючы штомесячную індэксацыю коштаў большасці кватэраў. Розніцу ж давядзецца плаціць з уласнай кішэні -- без усялякага адтэрмінавання. Пры парушэнні тэрмінаў аплаты забудоўнік мае права разарваць дамову. Валеры Руселік, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]