Чорны спіс апазіцыйных дзеячаў скараціўся на адну асобу. Суд Цэнтральнага раёну сталіцы прызнаў, што прозвішча Алега Волчака -- старшыні арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» -- трапіла ў спіс невыязных праз тэхнічны збой. Аднак віны Міністэрства юстыцыі ды Міністэрства ўнутраных справаў, якія нібыта праз памылку пазбавілі праваабаронцу на паўгода права на свабоднае перамяшчэнне, суддзя Алена Сямак не знайшла. belsat.eu