"Бясконцы" -- гэты эпітэт можа стаць найбольш адпаведным для акрэслення судовага працэсу над Юліяй Цімашэнкаю. Сёння ў Кіеве Найвышэйшы спецыялізаваны суд Украіны гэтак і не абвесціў свайго вердыкту ў справе касацыйнай скаргі экс-прэм'ера. Калі ж рашэнне будзе абвешчанае, пакуль застаецца таямніцаю. Мясцовыя апазіцыянеры цвердзяць пра выключна палітычны характар не толькі абвінавачання, але і зацягвання працэсу.