Колькасць іх незлічоная, імя ім легіён. Суддзі, міліцэйскія чыны, кіраўнікі выбарчых камісіяў ды іншыя чыноўнікі, якія мелі датычнасць да фальсіфікацыі выбараў і брутальных рэпрэсіяў супраць свайго народу, пакуль не былі прыцягнутыя да адказнасці ў Беларусі. Але краіны Захаду ўжо скарысталіся сваім правам не пускаць праз мяжу імаверных злачынцаў. Ды адначасова ціснуць на ўлады Беларусі. УРЫ РОЗЭНТАЛЬ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ НІДЭРЛАНДАЎ: «Як вы ведаеце, Беларусь -- апошняя дыктатура ў Еўропе. Мы лічым, што прэзідэнт Лукашэнка мусіць зразумець: ён абавязаны выпусціць усіх палітзняволеных. Калі на яго не паўплываюць мяккія захады, то будуць жорсткія, у тым ліку пашырэнне і ўзмацненне санкцыяў». На сённяшняй сустрэчы ў Люксембургу міністры замежных справаў Еўразвязу падоўжылі да кастрычніка наступнага года санкцыі супраць беларускага чынавенства і трох прадпрыемстваў: «Белтэхэкспарт», «Белтэлекам» і «Спорт-Пары». А «чорны спіс», які ўзначальвае прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, пашырылі да 208 асобаў. Прычына -- з Беларусі паступае зашмат негатыўных сігналаў пра стан правоў чалавека і грамадскіх свабодаў. МАР'ЮШ МАШКЕВІЧ, БЫЛЫ АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: «Улады Беларусі, як і раней, не лічацца з Захадам і не рэагуюць так, як мы хацелі б. Мы не можам сказаць, што беларускія сілавікі ды КДБ нарэшце перасталі збіваць дэманстрантаў». І хаця большасць палітычных зняволеных пад ціскам Захаду выйшла на свабоду, Еўразвязу гэтага не дастаткова. Гэтак, Эстонія падтрымлівае пашырэнне <b>...</b>