У сераду 22 жніўня ў сеціве з'явіўся шэраг аматарскіх відэазапісаў, якія паказваюць вулічную вайну паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў сірыйскім горадзе Халеб. На відэазапісах можна пабачыць, што паўстанцы пачалі шырока выкарыстоўваць рэактыўныя гранаты супраць танкавай арміі Башара Асада. Агенцтва «Reuters» не можа самастойна праверыць змест гэтых ролікаў, таму што яны былі выкладзеныя ў сацыяльнах сетках.