Няякасная мастацкая рэстаўрацыя сустракаецца не толькі ў Беларусі. 80-гадовая іспанка "абнавіла" фрэску ХІХ стагоддзя ў храме гораду Борха. Сэсілья Хімэнэс вельмі пераймалася тым, што з часам фрэска з выяваю Ісуса атрымала пашкоджанні, а таму прынесла ў царкву фарбы і пэндзаль і дамалявала дэталі, якіх, на ейную думку, не ставала. belsat.eu