Паводле беларускіх гісторыкаў, кожны трэці расстраляны ў Катыні нарадзіўся ў Беларусі. Некалькі дзясяткаў беларусаў накіраваліся да мемарыялу ў Расеі, каб у Еўрапейскі дзень памяці ўсіх ахвяраў таталітарных рэжымаў ушанаваць тых, хто прыняў пакутлівую смерць ад рук чэкістаў.