Нарвежскага забойцу 77 чалавек прызналі... псіхічна здаровым. Андэрса Брэйвіка прыгаварылі да 21 года турэмнага зняволення. Тэрарыст стаў не толькі самым страшным злачынцам, але і самым дарагім зняволеным у краіне. Ягонае перабыванне ў камеры за год чакання выраку каштавала нарвежскай казне 2 млн долараў, а кожны наступны год зняволення ацэньваецца на 850 тысячаў. Аднак для нарвежцаў галоўнае, каб небяспечны тэрарыст заставаўся ізаляваны ад грамадства. belsat.eu