Па чатырох безальтэрнатыўных акругах, якія ўжо з'явіліся на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, балатуюцца толькі дзяржаўныя чыноўнікі. Адзіным кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 зарэгістраваны старшыня Баранавіцкага райвыканкама Мікалай Язубец, па Шчучынскай № 60 — старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ушкевіч, Вілейскай № 74 — начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Віктар Русак, Заслаўскай № 77 — старшыня Пятрышкаўскага сельвыканкама Аляксандр Мякіннік.