Марскія прыгоды і заклятыя скарбы -- гэта не кіно пра піратаў мінулага, а рэальны бізнес. Амерыканская кампанія "Адысей", што выцягвае на паверхню затанулыя караблі, другі раз за год знайшла на дне акіяну борт, гружаны срэбрам. Прыкладны кошт знаходкі -- 90 мільёнаў долараў. Карабель "Мантала" патануў у 1917 годзе, падчас Першай сусветнай вайны. Карабель вёз срэбра ў Брытанскую Індыю, калі яго тарпедавала нямецкая падлодка. Рэшткі "Манталы" знайшлі ў міжнародных водах на глыбіні больш за 2,5 км з дапамогаю глыбіннага гідралакатару. Зараз адмыслоўцы распрацоўваюць план падняцця грузу з марскога дна. Цікава, што яшчэ адзін карабель са срэбрам, "Герсапа", кампанія скарбашукальнікаў знайшла раней усяго за 100 міляў ад "Манталы". Марцін Ярскі, «Аб'ектыў»