Сурвэтку з прывітаннем ад... спадара Бакіева атрымаў апазіцыйны актывіст Міхась Пашкевіч. На сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" ён паведаміў пра інцыдэнт, які адбыўся на тле крымінальнага і дыпламатычнага скандалу паміж Беларуссю і Кыргызстанам. Паводле сябры кампаніі "Гавары праўду!", паведамленне ў стылі мафіёзных разборак не можа быць жартам знаёмых, бо апошнімі днямі за актывістам ідзе зусім не жартаўлівае назіранне. belsat.eu