Такія перадвыбарчыя рабрынкі каштавалі ў мінулым лістападзе каля 5-ці тысячаў. Гэтаю восенню леташнія выбарнікі засталіся з носам. Бо за такі кошт цяпер можна набыць толькі гэтую свіную частку. МЕНЧУКІ: "Мяса не набываю зусім, сяджу на тварагу". "Прадукты больш танныя набываю". "Менш мяса, гэта дакладна, менш гародніны стаў набываць". З пачатку года імклівая інфляцыя выйшла за межы звычайнай і ўжо відавочна заслужыла на прыстаўку "гіпер". Па выніках года яна можа дасягнуць 100 % -- прагноз Міністэрства эканомікі. Растуць кошты, нягледзячы на загады кіраўніка Беларусі іх спыніць. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Усялякі рост коштаў з сённяшняга дня павінен самым жорсткім чынам спыняцца!" З таго дня мінула ўжо амаль пяць месяцаў. І загад кіраўніка сапраўды выконваецца, кажуць эксперты. Індэкс коштаў вытворцаў зараз вышэйшы, чым індэкс коштаў пакупнікоў. АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: «Гэта кажа толькі пра тое, што да гэтай пары адбываецца стрымліванне коштаў адміністрацыйнымі метадамі, і гэта нішто іншае, як нацягванне гумы чарговага вітка інфляцыі ў будучым». Такім чынам адміністрацыйна рэгулюючы кошты, урад толькі падштурхоўвае рост інфляцыі. Падштурхоўвае яе і няспыннае друкаванне грошай. КАНСТАНЦІН СКУРАТОВІЧ, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: "Адна рука дае новенькія банкноты, а другая чысціць кішэні. Гэта ўсё заканамерна". Заканамерна для беларускай эканамічнай мадэлі, якая шырока выкарыстоўвае эмісійнае крэдытаванне. АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: "Надрукаваныя грошы не даюць <b>...</b>